Лица

«Это вовсе не политика»: группа ##### запела на «матчынай мове»

Фаварыты альтэрнатыўнай сцэны Расіі запісалі для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» адзін са сваіх апошніх хітоў «Дождж».

Каманда паўстала ў 2001 годзе ў Віцебску, але кар’еру хлопцы зрабілі ў Маскве. «Адкрыццё года» на Moscow Alternative Music Awards-2003, «Найлепшы альбом года» на RAMP-2005, прэмія Fuzz за «Песню года» ў 2009-м — гэта далёка не поўны пералік іх дасягненняў.

– Той факт, што мы з Беларусі, нам толькі дапамагаў у нашай кар’еры. Па сутнасці, мы не мелі нічога, а так шмат хацелася. І я ўпэўнены, што нашыя першыя перамогі здарыліся толькі дзякуючы нашаму імпэту ды імкненню давесці, што зусім не важна, адкуль ты. Нашмат больш значыць тое, што ты адданы сваім ідэям і мэтам. І мастацтва не мае ніякіх межаў. Гэта зусім не палітыка, — зазначае ўдзельнік каманды Грэг Карпаў.

Прэм’ера песні «Дождж» – на сайтах «Будзьма беларусамі!» і «Тузін Гітоў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)