Эратычнае фота студэнткі Акадэміі міліцыі выклікала санкцыі

Студэнтка Акадэміі міліцыі Алена Шавель надрукавала ў "Комсомольской правде" сваё фота ў нэгліжэ. Газета надрукавала яго на апошняй старонцы: вось якія красуні вучацца ў нас на міліцыянтак.

Алена вучыцца ў АМ завочна, на юрыстку.

Публікацыю заўважылі. Публікацыю заўважылі. Кіраўніцтва Акадэміі палічыла, што студэнткам не прыстойна пазаваць у такім выглядзе.

Ад студэнткі запатрабавалі тлумачальныя. Да выключэння справа пакуль не дайшла. Мадэльку проста папрасілі надалей не "ганьбіць гонар беларускай міліцыі".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(1)