Коктейль

Электронная версія рамана Віктара Марціновіча «Ноч». Пампуй!

Табе больш не трэба стаяць у чарзе па кнігу – пампуй яе проста зараз на 34mag без аніякіх згрызотаў сумлення. Яны нагоняць цябе падчас чытання.

Дзіўныя часы насталі – вечная ноч над Беларуссю, Менск пераўтварыўся ў дзясятак полісаў, замест грошай – батарэйкі, ненавісныя «яблычнікі» замоўклі назаўжды і толькі праклятыя пытанні ўсё тыя ж: калі тут адвечная цемра, то дзе – святло?

І шчодра разлітая па старонках трывога як паліва рамана, які ты можаш прачытаць як комікс ці камп’ютарную гульню, а можаш даць нырца ў пошуках расстаўленых аўтарам пастак, каб паглядзець, якія дзіўныя пачвары, што тут жывуць, ужо трапіліся ў іх.

Рэдакцыя 34mag шчыра дзякуе Віктару Марціновічу за гонар прэзентаваць электронную версію яго рамана, а таксама калегам з «Будзьма Беларусамі», якія зрабілі ўсю працу па рэдактуры, карэктуры, вычытцы і падрыхтоўцы рамана да сустрэчы з чытачамі.

Пампуй з асалодай на 34mag!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)