Комментарии

Алег Новікаў, Новы час

Эфект Ведзьмака

Вельмі рэдка культурныя прадукты Усходняй Еўропы становяцца глабальным феноменам. Так пашанцавала польскаму літаратару Анджэю Сапкоўскаму, які працуе ў жанры фэнтэзі.

Фота medialeaks.ru

Як вядома, восенню лаўрэатам літаратурнага Нобеля стала Вольга Такарчук. Парадаксальна, аднак шматлікія яе суайчыннікі былі не ў захапленні ад рашэння шведскіх акадэмікаў. У шэрагах кансерватараў Такарчук, хутчэй, вядомая актыўнай пазіцыяй у абарону правоў ЛГБТ.

Адсюль — каскад канспіратыўных тэорый, што намінацыю пісьменніцы замовілі нейкія ліберальныя цэнтры для дыскрэдытацыі цяперашняга польскага ўрада, які стала абвінавачваюць у гамафобіі. Мелі месца нават публічныя акцыі пратэсту супраць лаўрэаткі.

А вось трыумф адаптацыі твораў Анджэя Сапкоўскага на канале Netflix падобных рэцыдываў не выклікаў. Мяркуючы па прэсе, палякі, нягледзячы на розныя палітычныя забабоны, ганарацца поспехам пісьменніка.

Гэта не дзіўна, паколькі героямі яго твораў з’яўляюцца эльфы, гномы, чараўнікі, якіх цяжка ўпісаць у сучасны палітычны працэс.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(11)