Дзяўчына са Слоніма не здолела адказаць на пытанні па-беларуску на кастынгу «Міс Беларусь»

Чарговы канфуз на конкурсным адборы.

Жыхарка Слоніма ў часе кастынгу не змагла адказаць на пытанні аднаго з сябраў журы па-беларуску. У рэшце рэшт дзяўчына адказала на англійскай мове, зазначыўшы, што кепска валодае беларускай мовай і баіцца нарабіць памылак.

Відэа гэтай сцэны апублікавала слонімская суполка Укантакце «неТипичный Слоним»

Таксама на старонцы зладзілі ананімнае галасаванне, прапанаваўшы адказаць на пытанне «Ці варта ведаць беларускую мову, каб удзельнічаць у конкурсе «Міс Беларусь»?» 

Большасць удзельнікаў галасавання выказаліся станоўча. На другім месцы апынуліся адказы пад варыянтам «Так, хоць бы мінімальна», на трэцім месцы — «Не, там галоўнае ногі».

Пять показательных диалогов с кастинга на «Мисс Беларусь»: «Ремарк – писательница»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)