Джулія Штэгнер

У дзесятку самых сэксуальных мадэлей свету ўключыў сайт Models.com немку Джулію Штэгнер. І гэта не дзіўна: прыгажуня неаднаразова красавалася ў бялізне Victoria's Secret і пазіравала ў бікіні для календара Pirelli. А хто б мог падумаць, што яшчэ нядаўна Джуліі прадракалі кар’еру баскетбалісткі: яна даволі паспяхова выступала за клубную каманду Мюнхена. І быць бы ёй самай сэксуальнай спартсменкай, калі б аднойчы на прыгажуню з ростам 183 см не звярнуў увагу мадэльны агент. Дзякуючы гэтаму, мы зараз можам любавацца Джуліяй не толькі ў спартыўнай форме.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)