Джордан

Пышнагрудая брытанская мадэль Кэці Прайс, больш вядомая, як Джордан, прывыкла эпаціраваць публіку сваімі экстравагантнымі выхадкамі. Аднак на гэты раз прыгажуня пераўзышла саму сябе: на днях яна прадставіла (не, не новыя грудныя імплантанты — гэта ўжо пройдзены этап) — а… дзіцячую кнігу. Дарэчы, на прэзентацыю Джордан з’явілася ў выглядзе, адпаведным назве яе твора — “Русалка і піраты”. Праўда, па сцвярджэнні сведкаў, русалка з Джордан атрымалася “да 18-ці толькі ў суправаджэнні дарослых” і больш гарманічна глядзелася б на вечарыне Playboy. Затое, дзякуючы гэтаму, датыкнуцца да літаратурнага таленту прыгажуні захцелася не толькі малым аматарам белетрысткі.

Іншыя фота Джордан

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(2)