Джоана Крупа

Польская мадэль, а зараз і актрыса, Джоана Крупа сваю кар’еру пачынала ў ЗША. Упрыгожыўшы вокладкі Playboy, FHM, Maxim, GQ, Stuff, Esquire, Inside Sports, Trump World, Men's Fitness і трапіўшы ў сотню самых сексуальных жанчын планеты, Джоана не спынілася на дасягнутым. Як актрыса яна дэбютавала ў эпізодзе тэлефільма “Хуткая дапамога” у 1994 годзе. Неўзабаве былі і здымкі ў “Планеце малпаў”, “Пракляцці нефрытавага дракона” (“Макс-разбуральнік”), “Вельмі страшным кіно-4” і “Сабачых праблемах” (два апошніх здымаліся летась).

А яшчэ Джоана — актыўная барацьбітка за правы братоў нашых меншых. На адным з плакатаў з яе аголенай выявай значыцца: “Я хутчэй буду хадзіць без адзення, чым апрану футра!” Ніхто і не супраць.

Іншыя фота Джоаны Крупа

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)