Джэймi Прэслі

Да 11 гадоў актрыса і мадэль Джэймi Прэслі займалася спартыўнай гімнастыкай. Аднак ужо ў 14 фотаздымкі прыгажуні пачалі з’яўляцца на вокладках вядомых часопісаў. Джэймi яшчэ не было 18, а яе ўжо добра ведалі чытачы Мaхіm, Stuff і іншых эратычных выданняў.

У кіно Прэслі дэбютавала ў фільме “Атрутны плюшч 3”. У 1999 годзе яна сыграла разам з Жанам Клодам Ван Дамам у карціне “Інферна”. Тым не менш крытыкі часцей адзначаюць яе камедыйныя здольнасці. У адным з шоу прыгажуні нават давялося спарадыраваць Хілары Клінтан. Думаецца, гэта павысіла папулярнасць не толькі актрысы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)