Политика

Дзень правоў чалавека ў Беларусі: забароны і адмовы

10 снежня – Дзень правоў чалавека. Але ў Беларусі яго адзначаюць своеасабліва. Напярэдадні стала вядома пра тое, што партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) у каторы раз адмоўлена ў рэгістрацыі, і што МЗС зноў не дазволіў каналу «Белсат» адкрыць корпункт у Беларусі.

Адзначыць Дзень правоў чалавека не атрымаецца: праваабаронцам забаранілі праводзіць пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы. Паводле паведмленняў праваабарончага цэнтра «Вясна», неабгрунтаваныя адказы ад гарадскіх уладаў артымалі заяўнікі пікетаў у Менску, Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Наваполацку, Оршы, Мазыры, Смаргоні, Бярозе, Барысаве, Баранавічах, Брэсце (пікет там быў забаронены, але ўлады дазволілі правесьці мітынг на стадыёне «Лакаматыў», які знаходзіцца далёка ад цэнтра горада) і некаторых іншых гарадах. Мінгарвыканкам адмовіў Беларускаму прафаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці ў правядзенні пікета 10 снежня на плошчы Бангалор, маўляў гэта будзе замінаць дарожнаму руху.

Апрачы таго напярэдадні стала вядома пра тое, што тэлеканалу «Белсат» не дазволілі адкрыць карпункт у Беларусі, а партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымала чарговую адмову ў рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі.

– «Міністэрства юстыцыі правяло праверку спіса заснавальнікаў...», – цытуе на сайце bchd.info тэкст адмовы сустаршыня БХД Павал Севярынец. – Далей можна ўжо не чытаць. Хлусня. Таму што праверкі праводзіў не Мінюст. Праверкі праводзілі КДБ, ідэалагічныя аддзелы гарвыканкамаў, дырэкцыі прадпрыемстваў і гэтак далей. Насамрэч гэта была не праверка міністэрства – а адкрытыя рэпрэсіі. Зноў жа хлусяць, што апыталі 70 заснавальнікаў БХД. Па нашых дадзеных, толькі тэлефанаванняў было больш за 200, 65 выпадкаў грубага ціску на заснавальнікаў. Рэжыму ўдалося запалохаць і прымусіць адклікаць свае подпісы толькі некалькі чалавек з 1051 заснавальнікаў. Мы зробім усё, каб пра гэтыя факты беззаконня было шырока вядома беларускай і міжнароднай грамадскасці. Безумоўна, мы будзем звяртацца ў Вярхоўны суд. У першую чаргу, для фіксацыі гэтага беззаконня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)