Общество

Дзецям тут не месца

Пакуль у Кітаі спрабуюць спыніць прырост насельніцтва, на Захадзе людзі ўсё часцей адмаўляюцца ад магчымасці мець дзяцей. Відаць, заўважыўшы нядобры трэнд здалёк, глава Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік прапанаваў увесці падатак на халасцякоў. А трэнд і праўда ідзе: беларускія чайлдфры пачалі заяўляць пра сябе.

Добраахвотная бяздзетнасць, ці child-free, – гэта адсутнасць дзяцей і свядомае нежаданне іх мець. Рух, які з’явіўся ў ЗША ў 1970-х, зараз ператварыўся ў цэлую індустрыю: з’явілася процьма гатэляў, курортаў, рэстаранаў і кінатэатраў, у якія не пускаюць людзей з дзецьмі. Нават ёсць кібер-царква Ісуса Хрыста – група хрысціян, якія не адчуваюць жадання мець патомкаў, падобна таму, як іх не меў Езус.

Аляксандр і Юлія, беларускія чайлдфры , пагадзіліся пагаварыць з намі, але паказаць твар адмовіліся. Тыя ж, чый твар ведае ўся планета, таксама часта выбіраюць жыццё без патомства і не саромеюцца гаварыць аб гэтым услых.

Таранціна кажа, што “зараз час рабіць фільмы, а не дзяцей”

Юліі 28 год. Яна класічны прыклад чайлдфры: працуе топ-менеджэрам ў міжнароднай кампаніі, мае асабіста набытую нерухомасць, аўтамабіль і зямлю побач з горадам. Яна пачала думаць пра тое, што не хоча дзяцей чатыры гады таму:

–- Мне больш хачацца жыць для сябе: адпачываць, дзе хачу, купляць адзенне і абутак, не эканомячы, і не думаць, што лепш патраціцца на дзяцей. Магчыма, гэта эгаізм, магчыма, я яшчэ не дастаткова зарабляю.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)