Общество

«Дзеці адчуваюць сваю правату». Бацька асуджанай студэнткі пра прысуд

Віталь Будзько, бацька асуджанай на 2,5 года студэнткі Касі Будзько, расказаў Радыё Свабода, як ягоная дачка і іншыя падсудныя сустрэлі вырак у «справе студэнтаў».

Палітзьняволеная Кася Будзько

У Савецкім раённым судзе Менску 16 ліпеня вынесьлі прысуды ў «справе студэнтаў». Выракі агучыла судзьдзя Кастрычніцкага суду Менску Марына Фёдарава.

Усім фігурантам справы прысудзілі па 2,5 года зьняволеньня. 2 гады атрымаў Глеб Фіцнэр, адзіны, хто прызнаў віну. Менавіта столькі запрасілі пракуроры Анастасія Маліка і Раман Чабатароў.

https://youtu.be/IFm_b84jxKE

10 студэнтаў, выкладчыцу і выпускніцу прызналі вінаватымі ў арганізацыі студэнцкіх акцый пратэсту і ў злачынстве ў складзе групы. Большасьць з 12 абвінавачаных затрымаў КДБ яшчэ 12 лістапада 2020 году.

Амаль нікога са слухачоў не пусьцілі на абвяшчэньне прысуду — толькі блізкіх сваякоў.

Каго асудзілі

Палітзьняволеныя па «справе студэнтаў».

Марыя Каленік, студэнтка БДАМ;

Ксенія Сырамалот, студэнтка БДУ;

Кася Будзько, студэнтка БДПУ;

Ягор Канецкі, студэнт БДУ;

Глеб Фіцнэр, студэнт МДЛУ;

Ільля Трахтэнбэрг, студэнт БДУ;

Вікторыя Гранкоўская, студэнтка БНТУ;

Анастасія Булыбенка, студэнтка БНТУ;

Яна Арабейка, студэнтка БДПУ;

Вольга Філатчанкава, выкладчыца БДУІР;

Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў;

Тацяна Якельчык, студэнтка мэхмату БДУ.

Три трогательных фото – лица студентов, которых приговорили к годам неволи, во время оглашения приговоров

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(30)