Дзе жыве Наталля Радзіна ў Вільні (фота)

Еўрарадыё пабывала ў гасцях ў рэдактара сайта «Хартыя’97». Пытанне з жыллём у Вільні пакуль не вырашана, таму часова Наташу прытулілі сябры.

З роднага Кобрына Наташа захапіла толькі дзве рэчы – фотаздымак з бацькамі і дзядулем, а таксама сэрцайка, якое ёй падарыла прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч у знак таго, што беларускія палітвязні ў яе сэрцы.

Нягледзячы на тое, што Радзіна ў Вільні ўжо некалькі дзён, чамадан дагэтуль не разабраны – няма часу, тлумачыць Наташа. Дзень распісаны пагадзінна: прамежкі паміж сустрэчамі і інтэрв’ю – максімум 30 хвілін.

Сёння ў Наталлі 7 сустрэч: мы заспелі яе амаль выпадкова, калі Радзіна забегла напісаць матэрыял на сайт «Хартыі’97» па выніках пасяджэння Камітэта па знешнеэканамічных справах літоўскага сейма пад старшынствам Эмануіліса Зінгерыса.

– Паціху адаптуюся, – распавядае Наталля. Схадзіла нават у краму па неабходныя рэчы, хаця лядоўня пакуль амаль пустая.

З Расіі, дзе Радзіна правяла апошнія месяцы, у Вільню яна прывезла стос кніжак. Сярод іх – Пушкін і зборнік апавяданняў Чэхава.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)