Общество
Алена Барэль, «Новы час»

«Дзе падвязка на панчосе? Як ты ваяваць збіраешся?!»

Гумовыя панчохі і плашч, процігаз, падсумак, аўтамат, штык-нож, рацыя — у сваей экіпіроўцы Алеся (імя гераіні зменена па яе просьбе) нагадвае Віні-Пыха і тэлепузіка адначасова.

Агульнавайсковы ахоўны гарнітур насіць — гэта вам не ў бікіні па пляжы прагульвацца! Але ей пашанцавала: у гэтай вайсковай часці сувязістак не прымушаюць бегаць шматкіламетровыя марш-кідкі.

— Дзе падвязка на панчосе? Як ты ваяваць збіраешся?! — крычыць маер на Алесю, якая згубіла, нібыта туфлік Папялушка, падвязку для гумовай панчохі падчас мітусні ў першыя хвіліны пасля абвяшчэння навучальна-баявой трывогі.

— А я... не збіраюся ваяваць, — разгублена і шчыра адказвае радавая, гледзячы на маера блакітнымі вачыма.

— Мо, ты яшчэ і не памятаеш нумар свайго аўтамата? — злуецца камандзір.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)