Дырэкцыя выстаўнага цэнтра гатовая заплаціць Пушкіну, каб той зняў шпакоўні

Ад мастака Алеся Пушкіна дырэкцыя выстаўнага цэнтру "БелЭкспа" патрабуе, каб ён зняў шпакоўні. З гэтымі экспанатамі мастак выстаўляецца на міжнароднай выставе-кірмашы "Дызайн-Фармат — 2008".

Намеснік дырэктара выстаўнага цэнтра Леанід Філязаповіч прапанаваў мастаку зняць тры шпакоўні, якія, на яго думку, абражаюць дзяржаўную сімволіку:

Пушкін: Гэта шпакоўня "Для Драздоў" — залатая з гербам для элітнага пасёлку, дзе жывуць беларускія чыноўнікі вышэйшага класа. Дзвек шпакоўні (№1 і №2) "Для аграгарадкоў": там выява чырвона-зялёных кайданкоў, якія сцягнулі рукі, чырвона зялёнага дроту — калхознага фашызму...

Мастаку прапанавалі зняць альбо тры "правакацыйныя" шпакоўні, альбо ўсю сваю выставу. Дырэкцыя цэнтру прапанавала Пушкіну кампенсаваць яму грашовыя выдаткі за арэнду стэнда, калі мастак пазбавіцца ўсёй выставы. Аднак сам мастак пакуль адмовіўся ад прапановы.

А.Пушкін асцерагаўся, што яго творы з выставы могуць зняць цішком, уначы. Аднак сёння зранку шпакоўні па-ранейшаму заставаліся на месцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)