Политика

Дыпламаты заклікалi прадстаўнікоў улады браць прыклад з грамадзян: «Не гвалту!»

Кіраўнікі і прадстаўнікі размешчаных у Мінску дыпламатычных місій ЕС і яго дзяржаў-членаў, Японіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША – ў Міжнародны дзень нягвалту.

Фота Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

«Арганізацыя Аб'яднаных Нацый адзначае яго штогод другога кастрычніка, у дзень нараджэння Махатмы Гандзі. Нягвалт – гэта метад змагання з гвалтам, не прымяняючы яго: праз прысвечанасць, салідарнасць, крэатыўнасць, адукацыю, перамовы і мірныя дзеянні, – кажуць у заяве дыпламаты. – Цягам апошніх чатырох з паловай месяцаў мы былі сведкамі таго, як жыхары Беларусі рэалізуюць прынцып нягвалту ў сваіх патрабаваннях павагі да сваіх асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, у сваім імкненні да вяршэнства права ў сваёй краіне.

За гэта мы захапляемся імі і карыстаемся гэтай нагодай, каб заклікаць усіх прадстаўнікоў улады браць з іх прыклад. Па словах Марціна Лютэра Кінга, «нягвалт закліканы наносіць паразу несправядлівасці, а не людзям». Гэта адзіны шлях да бяспечнай, свабоднай і квітнеючай будучыні для Беларусі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)