Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Арцёма Дубскага перавялі ў Бабруйскае СІЗА. Пра гэта паведаміў дзяжурны асіповіцкай міліцыі мясцовым маладафронтаўцам, якія прыйшлі даведацца, дзе ўтрымліваецца іх паплечнік, паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту».

Арцём Дубскi

У сьледчым ізалятары юнак будзе знаходзіцца да перагляду крымінальнай справы вышэйшымі інстанцыямі.

Нагадаем, фігурант “справы 14-ці” А.Дубскі асуджаны на 1 год калёніі агульнага рэжыму за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)