Дракахруст: «Лукашэнка прабіў болевы парог нацыі»

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст параўновае падзеі ў Мінску 2020-га і ў Кіеве ў часе апошняга Майдану.

Украінцы расказваюць, што сапраўдны Майдан там паўстаў не тады, калі Януковіч не падпісаў асацыяцыю з ЭЗ, а калі ў Кіеве жорстка зьбілі моладзь. На наступны дзень на Майдан выйшла паўмільёна чалавек.

Болевы парог у беларусаў вышэйшы, чым ва ўкраінцаў. Але Лукашэнка ўсё ж здолеў яго прабіць стралянінай на вуліцах, гранатамі, а самае галоўнае — зьверствамі ў засьценках Акрэсьціна і Жодзіна.

Гэтага народ ужо ня вытрымаў. І прычым па ўсёй краіне. Цікавае адрозьненьне ад Украіны — у рэакцыі няма ніякіх адрозьненьняў паміж усходам і захадам краіны, Беларусь вельмі аднародная.

Яна такой была ў 1994 годзе, калі дружна палюбіла Лукашэнку, яна такой жа засталася і цяпер, калі гэтак жа дружна адвярнулася ад яго, — мяркуе палітычны аналітык Свабоды Юры Дракахруст.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:30)