БНР-100

Дошку ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР адкрыюць 23 сакавіка

Мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрыюць 23 сакавіка. Адрас — Валадарскага, 9.

Пачатак урачыстасьцяў а 13-й гадзіне. На адкрыцьці шыльды анансаваны выступ музыкаў, імёны якіх арганізатары трымаюць у сакрэце, паведамляе Радыё Свабода.

25 сакавіка 1918 году ў 9 доме на Серпухаўскай вуліцы (цяпер Валадарскага) была прынятая Трэцяя Ўстаўная Грамата, у якой абвяшчалася незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. ​

Заяўнік мерапрыемства Рыгор Сітніца сказаў Свабодзе, што накіраваў у Менгарвыканкам запыт з просьбай перакрыць вуліцу Валадарскага з 13 да 14 гадзіны. Адказ уладаў стане вядомы за некалькі дзён да ўрачыстасьці.

Валадарскага, 9

Новая шыльда робіцца з бронзы на ўзор папярэдняй, якую скульптар Алесь Шатэрнік адліў з сплаву алюмінію і крэмнію яшчэ ў 1993 годзе. Грошы на новую шыльду сабралі талакой усяго за тры гадзіны. Надпіс на новай дошцы зроблены афіцыйным правапісам; такое было патрабаваньне ўладаў.

Арганізатар краўдфандынгу для вырабу памятнай дошкі Глеб Лабадзенка напісаў у сваім фэйсбуку, што пасьля канчатковага разьліку засталося 1130 рублёў. Гэтыя сродкі перададуць на арганізацыю канцэрту «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка каля Опэрнага тэатру.

Нагадаем, што з менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося афіцыйнае адкрыцьцё памятнага камня ў гонар айцоў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст. братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Фінансаваў праект і устаноўку Менгарвыканкам.

Адрасы БНР

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)