Общество
Мікола Бугай, «Наша нiва»

Доля беларускай мовы на ЦТ падае

На яе зарэгістраваліся 37% ад супольнай колькасці тых, хто здае мовы проці 39% летась і 42% два гады таму.

15 чэрвеня ў Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставанне — агульнанацыянальная праверка ведаў. Па яе выніках можна будзе паступаць у ВНУ. Яно працягнецца па 1 ліпеня.

Найбольшая колькасць абітурыентаў, як і ў папярэднія гады, запісалася на экзамен па матэматыцы: 116 тысяч чалавек.

На цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы выдадзена крыху больш за 52 тысячы пропускаў, на біялогію — 33 тысячы, хімію — каля 19,7 тысячы. На замежныя мовы зарэгістравалася прыблізна 40 тысяч чалавек, на гісторыю Беларусі — больш як 26 тысяч, геаграфію — 2,5 тысячы, грамадазнаўства — 12,5 тысячы, сусветную гісторыю — 2,4 тысячы.

Звяртае ўвагу выразны вынік лукашэнкаўскай русіфікацыі: сёлета працягвала змяншацца колькасць выпускнікоў, якія здаюць беларускую мову. На экзамены па расейскай мове зарэгістраваліся 110 тысяч чалавек, па беларускай — 65 тысяч (37% ад супольнай колькасці тых, хто здае мовы).

Для параўнання: у 2008 годзе на беларускую мову зарэгістравалася 69 тыс. чалавек (39%), на расейскую — 107 тыс. абітурыентаў. У 2007 годзе тэставанне па белмове прайшлі 82 тыс. чалавек (42%), расейскую здавалі 113 тыс. чалавек.

Зрух складае 2—3% за год. Ён, бадай, адпавядае зніжэнню долі людзей, якія аддаюць пэўную перавагу беларускай мове перад расейскай з утылітарных ці сімвалічных прычынаў. Гэта сапраўдная бяда для нацыянальнай культуры. Толькі энэргічныя змены ў моўнай палітыцы, статусе моваў і іх прысутнасці ў інфармацыйнай прасторы могуць змяніць сітуацыю — або .

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)