Общество
Леанід Антончык

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іх сваякі атрымалі падарункі на Дзень Волі

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» раніцай 25 сакавіка павіншавалі членаў парламента.

– Мы падышлі да Дома на вуліцы Лодачнай, дзе жывуць дэпутаты, сустракалі іх і членаў іх сямей, віншавалі з Днём Волі, дарылі кніжкі Някляева і паштоўкі, прысвечаныя 25 сакавіка. Адначасова апытвалі дэпутатаў, ці згодныя яны паставіць пытанне пра тое, каб заканадаўча аформіць 25 сакавіка як Дзень незалежнасці, – распавёў «Салідарнасці» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» па Мінску і Мінскай вобласці Яраслаў Берніковіч.

– Дэпутаты і іх сваякі рэагавалі на нашыя віншаванні з большага станоўча. Але не ўсе. Адзін народны «абраннік», пабачыўшы фотаздымак Някляева, адразу сказаў, што яму гэтая кніга не патрэбна. Аналагічныя акцыі з віншаваннямі да Дня Волі сёння павінны адбыцца ў Віцебску, Магілёве, Брэсце і іншых гарадах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)