Даніэль Букс

Сяброўка вядомага ў мінулым англійскага футбаліста Гары Лінекера мадэль Даніэль Букс карыстаецца папулярнасцю не толькі ў футбольных фанатаў. З нядаўняга часу яна з’яўляецца тварам (калі так можна сказаць) вядомай маркі бялізны. Прычым рэкламуе Даніэль выключна бялізну для дам з вялікім бюстам.

Прыгажуня з Уэльса прыйшла ў мадэльны бізнес фактычна з нябёсаў – у мінулым яна была сцюардэсай. Што ж да рамана мадэлі і экс-футбаліста, то сустракаюцца яны ўжо больш за год і, нягледзячы на розніцу ў 20 гадоў, пачуваюць сябе досыць шчаслівымі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)