Дабрачынны канцэрт «Сваё кіно» запрашае

Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку постпрадакшна кінапраекта «Души мертвые».

1 красавіка ў клубе RE:PUBLIC адбудзецца дабрачынны канцэрт «Сваё кіно», дзе папулярныя музыкі адыграюць сэты ў падтрымку беларускага незалежнага кіно «Души мертвые».

«Души мертвые» – гэта сацыяльная драма, якая разбурае агульнапрынятыя стэрэатыпы пра людзей з інваліднасцю. Аўтар выкарыстоўвае арыгінальную драматургію і інавацыйную аператарскую працу: фільм быў зняты «адным кадрам», так доўга ў Беларусі яшчэ ніхто не здымаў. Акторскі склад – сумесная праца прафесійных актораў тэатраў Беларусі і людзей з інваліднасцю.

Музыкі разам з рэжысёрам Дмітрыем Сямёнавым-Алейнікавам і гульцом баскетбольнага клубу «Цмокі-Мінск» Аляксандрам Кудраўцавым запісалі відэазапрашэнне на канцэрт у падтрымку беларускага кіно!

У дабрачынным канцэрце прымуць удзел беларускія гурты:

– ПАЛАЦ (фольк-рок),

– AKUTE (дыска-дэкаданс),

– HURMA (поп-рок),

– .K (tocka K) (псіхадэл-рок),

– PAULINE (поп-рок)

– MARTIN S. (індзі-поп-рок).

Больш падрабязней пра стварэнне фільма можна даведацца ў суполках на Facebook i Вконтакте.

Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку постпрадакшна кінапраекта «Души мертвые» на краўдфандынгавай платформе Ulej.by

Кошт квіткоў:

– 90.000 (першыя 100)

– 130 000 (астатнія і на ўваходзе)

Суполкі мерапрыемства ў сацсетках: Вконтакте і Facebook

Пачатак а 19-й (дзверы – 18.30).

Квіткі можна набыць у клубе RE:РUBLIС, у кропках распаўсюду і прах інтэрнэт на bezkassira.by.

Інфалініі: +375447994047, +375172908690, +375291103535.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)