«Цудоўны, клапатлівы, гаманлівы, гумарны, адчайны, адданы сябрам і журналістыцы». Сышоў у вечнасць вядомы беларускі журналіст Генадзь Кеснер
У Менску пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Многія гады Генадзь Кеснер працаваў у недзяржаўных медыя, быў адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі, станавіўся лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод, адзначай baj.by.
«Генка, Генік... Цудоўны, клапатлівы, гаманлівы, гумарны, адчайны, адданы сябрам і журналістыцы, неверагодна разумны і прафесійны... Няма больш... Будзе з намі», – сёння пiшуць у Байнэце.
Беларуская асацыяцыя журналістаў i рэдакцыя «Салiдарнасцi» глыбока смуткуе з нагоды смерці нашага калегі і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Генадзя.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное