Царык: Наступныя год-паўтара — зручны момант для Расеі, каб зьмяніць уладу ў Беларусі

Намесьнік дырэктара Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных дасьледаваньняў Юры Царык патлумачыў Радыё Свабода, як Масква можа выклікаць дэстабілізацыю абставінаў унутры Беларусі.

— На мой погляд, Расея магчымасьці (зрынуць цяперашнюю ўладу ў Беларусі) мае, яны даволі шырокія, і мае матывацыю гэта зрабіць. Беларусь цяпер для Расеі — гэткая валізка бяз ручак. З гледзішча мэтаў і прыярытэтаў расейскай замежнай палітыкі і стратэгіі Расеі патрэбны аднабаковы кантроль над Беларусьсю без магчымасьці для беларускага боку блякаваць тыя ці іншыя дзеяньні Расеі.

Плюс для Расеі зараз вельмі выгадны гістарычны момант, калі ў ЗША імпічмэнт, у Эўропе Брэксыт. У сутнасьці процістаяць Расеі ў рэгіёне мала хто можа, фактычна ніхто ня можа.

Таму наступныя год-паўтара— зручны момант для Расеі, каб вырашыць «беларускае пытаньне» шляхам зьмены ўлады. Прытым гэта ня можа быць адкрытая агрэсія, увод войскаў ды іншае. Гэта можа быць нейкі гібрыдны сцэнар, які пачынаецца з унутранай дэстабілізацыі.

Беларускія ўлады гэта цудоўна разумеюць, і мы гэта пачулі падчас прыняцьця новага абароннага кодэксу, дзе пытаньням унутранай дэстабілізацыі нададзена падвышаная ўвага.

Расея па заканчэньні гэтых перамоваў знаходзіцца ў выгаднейшым становішчы. Бо пакуль угода не падпісаная, Расея мае магчымасьць, спасылаючыся на непадпісаньне, далей абмяжоўваць доступ на расейскі рынак для беларускіх вытворцаў і рабіць іншыя крокі, якія будуць павялічваць фінансавыя страты для Беларусі.

І ўзьнікае пытаньне, ці не прывядуць гэтыя страты да дэстабілізацыі абставінаў унутры Беларусі з эканамічных прычынаў. Я думаю, разьлік Крамля на гэта і робіцца. Каб працэс пачаўся нібыта знутры, а потым Расея ў яго можа «творча» ўмяшацца.

Почему Лукашенко блефует, когда пугает Россию НАТО

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.7(31)