Цытата дня. Дзе болей дэмакратыі – у Зімбабве ці Беларусі

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі – пра адстаўку зімбабвійскага дыктатара.

«Вось мы прывыклі кпіць з Зімбабве, а між тым тамтэйшага правадыра, які ўсім абрыд, не тое што не з'елі без солі, а ўвогуле адхілілі без страляніны, прававымі працэдурамі (знялі з пасады ў партыі, распачалі імпічмент — карацей, па ўсіх нудных фармальных канонах), — напісаў Класкоўскі ў Фэйсбуку. — Так што варта пачухаць патыліцу: а дзе ж болей дэмакратыі ці, ва ўсякім разе, прававой дзяржавы?

Ну і правадыр, здаецца, выявіў розум, што з людзьмі, апантанымі ўладай, бывае далёка не заўсёды.

І халера яго ведае, як тое будзе ў нас».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)