Цыганкоў: Улады больш не прыкідваюцца, не гуляюцца ў «цывілізаванасьць»

Калумніст — пра тое, што адчуваюць тыя, хто масава зачыняе недзяржаўныя арганізацыі.

— Улады, якія масава зачыняюць недзяржаўныя арганізацыі, думаю, не адчуваць ані маральных сумневаў, ані згрызотаў сумленьня, ані хваляваньня за магчымыя наступствы, ані шкадаваньня за тых, каго зачыняюць, — піша Віталь Цыганкоў. — Адзінае, што яны зараз адчуваюць — гэта глыбокае задавальненьне, «гара з плеч».

Нарэшце ня трэба прыкідвацца «цывілізаванымі», гаварыць нейкія словы пра дэмакратыю, пераконваць «нашых заходніх партнэраў» (як гэта часта паўтараў Макей), што «мы ідзем у тым накірунку, але не ўсё адразу робіцца, пацярпіце, не прысьпешвайце нас» і гэтак далей. 

Цяпер можна быць самім сабой, сапраўдным.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:35)