Ціханоўская разам з камандай параіла, як зрабіць карысным дзень выбараў

Каманда Святланы Ціханоўскай звярнулася да беларусаў з нагоды так званых выбараў у Беларусі.

— 25 лютага не будзе ніякага выбару, — нагадала Святлана Ціханоўская ў звароце да беларусаў. — У бюлетэнях няма імёнаў тых, хто прапануе рэальныя змены. Няма людзей, што скажуць праўду пра праблемы. Бо рэжым дапусціў да выбараў толькі зручных яму марыянетак.

Дэмакратычная лідарка Беларусі назвала «Адзіны дзень галасавання» фарсам і разам са сваёй камандай параіла, як яго можна правесці з карысцю для сябе, а не для рэжыму.

Паплечнікі Ціханоўскай прапануюць у гэты дзень прыгатаваць беларускую нацыянальную страву, наведаць музей ці экскурсію, сустрэцца з сябрамі ці далучыцца да онлайн-марафону «Выбіраю Новую Беларусь».

— Прапаганда напэўна распавядзе аб выключнай яўцы ў дзень галасавання. Аднак я звяртаюся да вас: не ўдзельнічайце ў гэтым бессэнсоўным фарсе, ігнаруйце яго. Нават ва ўмовах бязвыбару ёсць магчымасць абраць тое, якім будзе гэты дзень. Яго можна правесці інакш замест удзелу ў падмане, — адзначыла Ціханоўская.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(46)