Экономика

Ці вырасьлі заробкі навукоўцаў на 200%, як абяцаў Лукашэнка?

Напрыканцы сьнежня мінулага году кіраўнік краіны падпісаў указ «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый», які прадугледжвае павышэньне акладаў навукоўцаў на 200% і больш, нагадвае Радыё Свабода.

Ці вырасьлі заробкі за год? Насамрэч, за месяц да падпісаньня ўказу сярэдні заробак у навукоўцаў быў 1222 рублі, згодна з дадзенымі Белстату. У жніўні гэтага году ён склаў 1325 рублёў. Ён вырас усяго на 8% замест абяцаных 200% і болей.

Але шараговыя супрацоўнікі Акадэміі навук атрымліваюць яшчэ менш. Заробак навуковага супрацоўніка з навуковай ступеньню да ўказу Лукашэнкі быў у раёне 400 рублёў, цяпер — у раёне 430–450 рублёў, у залежнасьці ад таго, ці ёсьць камандзіроўкі.

Як кажуць самі супрацоўнікі, зарабіць у Акадэміі навук больш можна толькі тады, калі маеш гранты ці выконваеш замовы ад дзяржаўных заводаў ды іншых прамысловых арганізацый.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)