Общество
Юлія Аляксандрава

Ці назавуць імем Быкава вуліцы і станцыі метро?

Напярэдадні 65-й гадавіны Дня Перамогі кампанія «Гавары праўду» заклікала ўшанаваць памяць Васіля Быкава і пачала збор подпісаў за тое, каб у Мінску і Гродне з’явіліся вуліцы імя Васіля Быкава.

Аргкамітэт акцыі плануе сабраць больш за 30 тысяч подпісаў мінчукоў і 5 тысяч гарадзенцаў за тое, каб вуліцы Ульянаўская ў Мінску і вуліца Парыжскай Камуны ў Гродне, а таксама адна з будучых станцый сталічнага метро насілі імя Васіля Быкава.

– У Мінску ёсць вуліцы многіх герояў мінулай вайны – ад шарагоўца да маршала, ад падпольшчыка да работніка НКУС, – нагадваюць удзельнікі кампаніі «Гавары праўду». – Але чаму на карце Мінска не знайшлося месца для вуліцы беларуса Васіля Быкава – франтавіка, пісьменніка, чалавека, які так аддана і высока любіў сваю Радзіму?

Як стала вядома, у юбілейны для Васіля Быкава 2011 год у Фінляндыі імем славутага пісьменніка плануюць назваць адну са сталічных вуліц. Па словах лідэра кампаніі «Гавары праўду» паэта Уладзіміра Някляева, «будзе зроблена

ўсё магчымае, каб у Беларусі былі вуліцы і станцыя метро, якія носяць імя пісьменніка Праўды вайны».

Уладзімір Някляеў

Ірына Быкава

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)