Общество

Ігар Кузняцоў, Новы час

Ці магчымы іншы канец дыктатуры, акрамя смерці саміх дыктатараў?

Ці ёсць мяжа тэрору, перайшоўшы праз якую тыраны перастаюць прыцягваць суграмадзян, ці ў генацыду, як і ў дасканаласці, няма межаў? Пра што думалі, што адчувалі тыя, хто галасаваў за дыктатараў, не ведаючы — ці ведаючы? — што заўтра апынецца ў камеры катаванняў?

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Сярод трагедый, што страсянулі сусвет у XX стагоддзі, рэальны камунізм — грандыёзны феномен эпохі, якая распачалася ў 1917 годзе і скончылася ў Маскве ў 1991-м, — займае адно з самых значных месцаў. Нарадзіўся ён раней за фашызм ды нацызм і перажыў іх на шмат гадоў, закрануўшы чатыры кантыненты.

Каб захаваць уладу, камуністычныя рэжымы пераходзілі ад злачынстваў адзінкавых, ад разні абмежаванай, выкліканай абставінамі, да злачынстваў масавых, да тэрору як сродку кіравання.

Злачынствы камунізму — гэта злачынствы супраць духу, супраць культуры наогул і нацыянальных культур у прыватнасці. Гэта масавыя забойствы людзей, гібель мужчын, жанчын, дзяцей.

Расправа ажыццяўлялася самымі рознымі спосабамі: расстрэл, павешанне, утапленне, забіванне да смерці; смерць у выніку штучна выкліканага голаду, пакіданне ахвяры на волю лёсу і забарона аказваць ёй дапамогу; дэпартацыя — смерць падчас транспартавання (перасоўванне пешкі ці ў непрыстасаваных вагонах), у месцах высылкі і прымусовых прац (знясільваючая праца, хваробы, недаяданне, холад).

Выкарыстоўваліся таксама баявыя атрутныя рэчывы, арганізоўваліся аўтамабільныя катастрофы. Агульная колькасць забітых набліжаецца да ста мільёнаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(11)