Выборы-2020

Сяргей Салаўёў, Новы час

Ці лёгка купіць электарат?

Вельмі цікавай падалася заява, прынятая на тыдні парламенцкай камісіяй па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. Камісія выказала занепакоенасць існуючай сітуацыяй.

— Лічым недапушчальным выкарыстанне фармату збору подпісаў не для падтрымкі патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, а ў мэтах маніпулявання свядомасцю людзей, нагнятання сацыяльнай напружанасці і спекуляцыі на складанай эканамічнай і санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі, з наступствамі якой сёння змагаюцца ўсе краіны свету, — гаворыцца ў заяве.

Па-першае, так і хочацца адзначыць: «Не гудзі, а на сябе паглядзі». Прызначаныя дэпутатамі асобы раптам выказаліся супраць «маніпулявання свядомасцю людзей»!

Па-другое, з кожнага праса нам вышэйшы кіраўнік гэтых парламентароў казаў, што ў нас няма аніякай «складанай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі»: каранцін не ўводзілі, школы працавалі, і ўвогуле, усё гэта «каронапсіхоз».

Што ж «дэпутаты» яму не запярэчылі? Па-трэцяе, каму, як не народным абраннікам, прымаць законы, каб у нас не было «складанай эканамічнай сітуацыі»? Хто ў ёй вінаваты?

Ці толькі Аляксандр Рыгоравіч, альбо і тыя, хто аднагалосна прымае бюджэт з выдаткамі на парады, «Славянскія базары» ды спартовыя відовішчы ў час пандэміі? Дый прымае гэты бюджэт за лічаныя хвіліны?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(32)