Чым кармілі ў мінскім рэстаране ў 1913 годзе? Шыкоўнае меню!

Адзін з прэстыжных мінскіх рэстаранаў «Grand Café Select», што на пачатку XX стагоддзя знаходзіўся на рагу вуліц Захар’еўскай і Багадзельнай, прапаноўваў сваім наведвальнікам шыкоўнае меню. Ацаніце самі!

Звесткамі пра гэта падзяліўся Дзмітрый Кішкілевіч, выклаўшы спіс страў у суполцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Чаго толькі варты «карась обернуар» і «яйкі а-ля берсі». Таксама ў рэстаране была шырока прадстаўленая карта напояў — партвейн, вермут, пунш, французскі кампот, драздоўскае піва, ліманады. Не абышлося і без больш традыцыйных страў: маладая бульба, маласольны агурок і кіслае малако. Прызнавайцеся, слінкі пацяклі?

На жаль, у 1919 годзе рэстаран быў зачынены «ў сувязі з пераабсталяваннем ў савецкую сталовую №5».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)