Общество

Чаму Саладуха атрымаў дазвол на канцэрт на «Дынама», а арганізатары #БНР101 – не?

«Усе як мае быць, па законе. Усё ўзгадніў, усё зрабіў. Гэта цэлы шлях. Дазвол атрыманы і ад стадыёну, і ад Менгарвыканкаму», — расказаў Радыё Свабода сьпявак Аляксандр Саладуха.

Фота news.vitebsk.cc

Эстрадны сьпявак Аляксандар Саладуха атрымаў дазвол на правядзеньне канцэрту 1 траўня на менскім стадыёне «Дынама». Раней гэтую пляцоўку не далі арганізатарам сьвяточнага канцэрту на Дзень Волі #БНР101.

​Па словах Саладухі, які канцэртам на «Дынама» плянуе адзначыць сваё 60-годзьдзе, ён атрымаў дазвол і ад гарадзкіх уладаў, і ад кіраўніцтва стадыёна.

Чаму менавіта стадыён «Дынама» Аляксандар Саладуха абраў для канцэрту?

— Бо ўсе астатнія пляцоўкі я ўжо скарыў. Гэта самае вышэйшае. Тым больш што пасьля рэканструкцыі ў яго назва — «Нацыянальны алімпійскі стадыён», — сказаў сьпявак.

Паводле яго, палова квіткоў (кожны за 2 рублі) ужо прададзена.

Раней адміністрацыя стадыёну «Дынама» адмовіла арганізатарам сьвяточнага канцэрту на Дзень Волі, спаслаўшыся на Эўрапейскія гульні. Грамадзкая кампанія #БНР101 падавала заяўку ў Менгарвыканкам на сьвяточны канцэрт на «Дынама» 24 сакавіка.

аму так атрымалася, што Аляксандру Саладуху канцэрт дазволілі, а канцэрт на Дзень Волі — не, ні ў Менгарвыканкаме, ні ў адміністрацыі стадыёну «Дынама» карэспандэнту Свабоды не патлумачылі.

Намесьнік генэральнага дырэктара стадыёна Стансілаў Вазьняк сказаў, што «па тэлефоне не дае інтэрвію і нічога ня кажа», і прапанаваў даслаць пісьмовы запыт.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(33)