Общество
Аліна Радачынская, «Заўтра тваёй краiны»

Чаму маленькія беларусы не бачаць айчынных мультфільмаў?

Амаль 90 хвілін анімацыі — такую дзяржаўную замову атрымлівае «Беларусфільм». Наколькі гэта дарагая забаўка — ствараць мультфільмы і дзе яны потым губляюцца — рэжысёр-аніматар Міхаіл Тумеля пра дзівосы «мультыплікацыйнай» эканомікі.

— Анімацыя паўсюль дарагая справа, бо тут павінныя працаваць вельмі адмысловыя спецыялісты. Не кожны мастак можа быць аніматарам, але кожны аніматар павінен быць мастаком.

— Аднак нас цікаваць кошты вытворчаці мультфільмаў у Беларусі…

— Яны параўнальныя з расійскімі — ад 6 да 10 тысяч даляраў за хвіліну ў залежнасці ад тэхнікі. План «Беларусфільма» — амаль 90 хвілін анімацыі ў год. Такая дзяржзамова. Атрымоўваюцца розныя фільмы — ад 1 хвіліны 45 секунд да 13 хвілінаў. У асноўным, гэта дзіцячыя фільмы, але ёсць і прысвечаныя беларускай культуры, як праект «Аповесць мінулых гадоў» альбо «Беларускія прымаўкі».

— Ці ёсць у беларускай анімацыі героі, што будуць сённяшнім дзеткам нагадваць іх дзяцінства, як нам цяпер заяц і воўк з савецкага «Ну, погоди»?

— Каб герой стаў героем, трэба, каб яго спачатку пабачылі. Невядома, як гэта зрабіць. Бо калі і вырабляюцца дыскі на «Беларусьфільме», дык наклады невялікія.

Пакуль што гэта новая справа ў нас. Вытворца не можа быць гандляром — гэта зусім іншая праца. Тут патрэбныя таленавітыя і ўпартыя адмыслоўцы. А іх не стае. На «Беларусьфільме» ёсць аддзел рэалізацыі і рэкламы. Але яны самі па сабе, а мы — самі па сабе.

Працяг матэрыяла чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)