Чаму Лукашэнка не рашыўся праводзіць прэзыдэнцкія выбары сёлета

На Радыё Свабода тлумачыць палітоляг Валер Карбалевіч.

Падчас пасланьня да парлямэнту і народу Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што парлямэнцкія выбары адбудуцца ў 2019 годзе, прэзыдэнцкія — у 2020-м.

Для правядзеньня парлямэнцкіх выбараў ён прапанаваў 7 лістапада.

Валер Карбалевіч тлумачыць, чаму ня спраўдзіліся шматлікія прагнозы наконт таго, што першымі будуць прэзыдэнцкія выбары, і яны пройдуць сёлета:

— Лукашэнка фактычна растлумачыў: не хачу «круціць» з выбарамі. Перакладаю на зразумелую мову. Прызначыць прэзыдэнцкія выбары на 2019 год, то бок на год раней канстытуцыйнага тэрміну, — гэта значыць паказаць, што ён чагосьці баіцца, што ён слабы, няўпэўнены.

Таму лепш «пакруціць» з парлямэнцкімі выбарамі, прызначыць іх на год раней канстытуцыйнага тэрміну. Гэта парушэньне Канстытуцыі, бо там дакладна сфармуляваныя падставы, паводле якіх можна датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў.

 Але каго тут цікавіць палажэньні Канстытуцыі.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:89)