Общество
Вольга Хвоін, «Новы час»

Чаму айчынныя тавары не карыстаюцца попытам

Пераднавагодні ажыятаж у айчынных крамах у чарговы раз падвышае цікаўнасць да тэмы айчыннага гандлю ды вытворчасці. І дадае фактуры для крытыкі.

Здаецца, што дзяржаўнае кіраўніцтва з усіх сіл стараецца, каб беларусы “любілі сваё, а яны — няўдзячныя! — не задаволеныя і цэнамі, і асартыментам, і мясцовай палітыкай шопінгу.

Год таму Аляксандр Лукашэнка заявіў, што імпартазамяшчэнне і дасягненне станоўчага сальда знешняга гандлю пераходзіць з эканамічнай катэгорыі ў палітычную. І любыя факты неабгрунтаванага імпарту цяпер будуць расцэньвацца як самыя сур’ёзныя парушэнні з усімі вынікаючымі наступствамі.

Таму быў хутка распрацаваны і прыняты план замены імпартных тавараў таварамі айчыннай вытворчасці. За кожны від тавару было прызначана адказнае ведамства. Міністэрству прамысловасці даручылі забяспечыць пастаўку 10 000 імпартазамяшчальных прасаў, 7 000 фенаў, 400 тысяч энергазберагальных люмінесцэнтных лямпаў, 7 тысяч парасонаў, 20 тысяч гадзіннікаў і 1 тысячы фрэзерных грабель. “Беллегпрам мусіў забяспечыць выпуск 10 тысяч пагонных метраў зашпількі “маланка, 250 дзіцячых універсальных калясак, 1,5 тысячы шапак з натуральнага футра, а таксама тканін, адзення, трыкатажу і іншага. У спісе тавараў, якія неабходна вырабляць у Беларусі, былі і падгузнікі, і парфума, і настольныя гульні. У дакуменце было агаворана, што “спажывецкія характарыстыкі названых тавараў павінны забяспечваць іх канкурэнтаздольнасць, адпавядаць лепшым сусветным аналагам з улікам прапаноў Мінгандлю.

І вось на днях скандальнае выкрыццё: Камітэт дзяржкантролю прыйшоў да высноў, што, у прыватнасці, дзіцячыя тавары айчыннай вытворчасці не карыстаюцца попытам, бо саступаюць імпартным аналагам і па коштах, і па якасці.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)