Политика

Чалец Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сахашчык прызнаў, што мае грамадзянства Расеi

Фатаздымкі з расейскім пашпартам на імя грамадзкага дзеяча прыйшлі ў рэдакцыi незалежных медыя.

Валер Сахашчык у размове з Радыё Св*бода пацьвердзіў, што насамрэч мае расейскае грамадзянства, аднак ніколі пашпартам РФ не карыстаўся: «Гэта ня фэйк. Атрымаў грамадзянства аўтаматам у 1992 годзе. Давалі ўсім, хто быў тады ў ГДР. Пашпартам ніколі не карыстаўся».

Па словах Валера Сахашчыка, ягоны расейскі пашпарт захоўваўся ў доме ў Берасьці.

Ён мяркуе, што дакумэнт вынялі падчас ператрусу. Сахашчык сьцьвярджае, што пасьля 1992 году ніколі не зьвяртаўся па прадаўжэньне расейскага грамадзянства, новы пашпарт яму дасылалі па пошце.

Валеры Сахашчык стаў першым «вайсковым міністрам» у пераходным кабінэце, пра які 9 жніўня абвясьціла Сьвятлана Ціханоўская. Яго афіцыйная пасада называецца «прадстаўнік кабінэту па абароне і нацыянальнай бясьпецы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(18)