Общество

«Чалавек дастае з кішэні 500 даляраў са словамі: «Прабач, што не магу пад’ехаць у Курапаты»

Зміцер Дашкевіч распавёў пра цікавую гісторыю у Фэйсбуку.

– Набраў мне на тыдні адзін чалавек і папрасіў сустрэцца па працоўнай тэме. Мы дамовіліся на час, але я заматаўся па падатковых, забыўся аб сустрэчы і прыехаў на гадзіну пазней. Здаецца, я так шчэ нікога не кідаў.

І вось сядзіць чалавек, чакае мяне гадзіну, каб дастаць з кішэні 500 даляраў са словамі: «Прабач, што не магу пад'ехаць да вас у Курапаты, а гэта вам на працу».

Дзякуючы людзям добрай волі, якія ахвяруюць на Курапаты, — хто пяць рублёў, хто тысячу, — глядзіць у неба новы шэраг крыжоў у Курапатах. Цяпер іх 50 — новых 6-ці і 7-мі метровых крыжоў вакол Курапатаў. Гэтым разам мы ўсталявалі крыжы насупраць Бігзу і Экспабелу. Людзі, якія едуць з шопінгу і па кальцавой могуць зараз бачыць гэты магутны краявід.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще