Цэнзура выразала эпізод КВЗ (відэа)

Публіка сустрэла антылукашэнкаўскі жарт авацыяй.

Перастрахоўкі дзяржаўных СМІ даходзяць да абсурду. 25 снежня па АНТ не быў паказаны фрагмент гульні «Клуба вясёлых і знаходлівых». У ім не згадваўся Лукашэнка, не ўспаміналіся ні выбары, ні якія іншыя беларускія палітычныя рэаліі. Каб выкінуць фрагмент з трансляцыі, рэдактарам дзяржканала хапіла намёку. Добрыя людзі выставілі эпізод у Ю-Туб і даслалі спасылку ў «Нашу Ніву»:

Пры канцы чуваць, што публіка сустрэла жарт авацыяй.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)