Общество

Былыя сілавікі: звольняць палову супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МУС і Кубракова

Па інфармацыі былых сілавікоў, спісы на звальненне з органаў унутраных спраў падрыхтаваныя і гатовыя да рэалізацыі.

Толькі ў цэнтральным апараце МУС пры штатнай колькасці ў 1000 супрацоўнікаў збіраюцца звольніць больш за 500 чалавек, паведамляе НН.

Першапачаткова звольніць «нядобранадзейных» збіраліся да 1 студзеня, але пасля агалоскі працэс перанеслі да канца рэферэндума.

Таксама паведамляецца, што вырашана пытанне з адстаўкай міністра Кубракова, які спрабаваў пярэчыць звальненню супрацоўнікаў цэнтральнага апарата.

На яго месца, па інфармацыі былых сілавікоў, прыйдзе Юрый Назаранка, які ў жніўні 2020 года кіраваў унутранымі войскамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.8(36)