Бяляцкі: «Хай ён гэтых туяў сабе ў Драздах насадзіў, а чэкістам загадаў бы адкрыць архівы тых гадоў»

Праваабаронца — пра загад Лукашэнкі пасадзіць дрэвы ў Курапатах.

— Лукашэнка назваў Народны мемарыял у Курапатах «палітычнай дэманстрацыяй». Вядома ж, ад самага абнародваньня праўды пра Курапаты яны сталі палітычнай дэманстрацыяй, вечным нямым дакорам камуністам ды іхнім пасьлядоўнікам. За 25 гадоў праўленьня елбасы так і не наважыўся пабываць у гэтым месцы. А зараз вось, абгарадзіў сетачкай з вазонамі і загадаў насадзіць туяў, — напісаў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Хай бы ён гэтых туяў сабе ў Драздах насадзіў, а чэкістам загадаў бы адкрыць архівы тых гадоў, — прапанаваў праваабаронца. — Чэкісцкія адгаворкі пра тое, што АНІВОДНАГА (!) дакумента, датычнага расстрэлаў у Курапатах, не захавалася — нахабная і цынічная хлусьня.

Лукашэнка, калі вы сапраўды дбаеце пра памяць бязьвінна расстраляных — аддайце загад адкрыць архівы! За туямі сотні расстрэльных ямаў не схаваць!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(48)