Сяргей Салаўёў, Новы час

Бяда «дзяржаўных людзей»

Ёсць падзеі асабістыя, а ёсць падзеі грамадска важныя. Безумоўна, для нас «асабістай» падзеяй гэтага тыдня стаў наезд сілавікоў на рэдакцыю «Новага часу».

Паколькі рэдактар і яе намеснік — Колб і Пульша — знаходзяцца пад падпіскай аб невыдаванні, выдаваць мы нічога не будзем. Дый гэтага, уласна кажучы, і не патрабуецца.

Фраза «Ну вы ж самі ўсё разумееце» працуе ў абодва бакі. Калі ў нейкую рэдакцыю прыйшлі сілавікі — адразу ўсё зразумела, таму што проста так яны нікуды не ходзяць.

І калі яны прыйшлі, а ў адказных асобаў рэдакцыі падпіска аб невыдаванні — па адміністрацыйных справах такіх паперак не бяруць. Значыць, прыходзілі ў межах крымінальнай справы.

Якой крымінальнай справы? А ці важна гэта, калі ў краіне «часам не да законаў»? Тым больш, што ніякае Міністэрства інфармацыі не блакавала сайт «Новага Часу» ды не выносіла газеце новых папярэджанняў, з чаго высновы адпаведныя: новых артыкулаў для справы не прыдумалі.

Гэта значыць — «Вы самі ўсё разумееце». Урэшце, у кожным чалавеку можна знайсці нешта добрае, калі хораша яго абшукаць.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.6 (оценок:17)