Брэсцкі завод выпусціў гарэлку ў форме савецкага аўтамата (фота)

Гарэлка называецца ў гонар Брэсцкай крэпасці «Цытадэль» і разліта ў літровыя бутэлькі, якія маюць форму савецкага аўтамата ўзору 1941 года.

Бутэлька-аўтамат мае і круглы бакавы (бо стаіць на тарцы прыклада) дыск для патронаў, праўда, няз’ёмны.