Общество

Большасць беларусаў не могуць быць шчаслівыя без сэксу

З кожным годам інтэрнэт прапануе нам усё больш цудоўных магчымасцяў, каб вывучаць сябе. Сацыялагічныя даследаванні праводзіліся і раней, але каб назіраць за іх вынікамі ў рыал тайме – такога яшчэ не памятаем.

Праект Generation What быў запушчаны ў Францыі пулам брадкастараў, каб зрабіць партрэт еўрапейскай моладзі. Цяпер беларусы маюць шанец дамаляваць да яго ўзнятае брыво ці валасок, які тырчыць з носа: апытанка праводзіцца і ў нашай краіне ў гэты самы час ды чакае твайго адказу. Як працуе інтэрактыўная сацыялагічная анкета і што мы з яе дапамогай накапалі – глядзі ў нашым артыкуле.

Generation What – інтэрактыўнае даследаванне грамадскай думкі, запушчанае ў Францыі ў 2013 годзе. Тады на яго пытанні адказала 250 тыс. французаў. Праз поспех вырашана было пашыраць геаграфію – і цяпер звыш 10 краін і 600 тыс. еўрапейцаў удзельнічаюць у праекце. Механізм вельмі просты: ты адказваеш на пытанні, звязаныя з тваімі адносінамі да бацькоў, працы, улады, сябе, сэксу і ка-ка-ка-ка-ка-ка-кахання. Пасля чаго можаш адразу паглядзець вынікі, наколькі ты супадаеш у думках з тыповым беларусам ці грэкам.

Безумоўна, нам стала цікава, якія шкілеты хаваюцца ў беларускіх і еўрапейскіх шафах. Таму мы самі прайшлі тэст, а пасля вылучылі некалькі дзясяткаў фактаў, якія нас здзівілі.

СЭКС

Большасць беларусаў не могуць быць шчаслівыя без сэксу. Затое расіяне, літоўцы і эстонцы могуць.

Пра адносіны на адну ноч беларусы падзяліліся на два прыкладна роўныя лагеры: «Ні за што!» і «Гэта проста спатканне». Для большасці людзей пасля 34 гадоў гэта магло б стаць пачаткам новых адносін.

24% беларусам падабаецца ідэя заняцца сэксам з чалавекам свайго полу. З іх амаль палова – юнакі 16-17 гадоў.

Палова беларусаў не займалася сэксам з некалькімі людзьмі і не будзе, але 41% падабаецца сама ідэя.

Пряцяг тэсту тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)