Общество
Любоў Лунёва, «Радыё Свабода»

Больш за мільён рублёў штрафу за фатаздымкі

Актывістка «Маладой Беларусі» Наста Машчава пакараная на 30 базавых велічыняў судом Завадзкога раёну Менску. У часе пэрфомэнса 2 сьнежня каля ўнівэрмагу «Беларусь» дзяўчына рабіла фатаздымкі. У судзе ёй патлумачылі, што яна ня мела права фатаграфаваць без акрэдытацыі.

Дзяўчына абураная прысудам і лічыць, што такім чынам можна прыцягваць да адказнасьці любога чалавека з камэрай у руках.

Учора за ўдзел у пэрфомансы Ягора Баброва і Паўла Пракаповіча пакаралі 15 суткамі арышту, Андрэя Кузьмінскага асудзілі на 7 сутак.

Нагадаем, 2 сьнежня актывісты «Маладой Беларусі» каля ўнівэрмагу «Беларусь» усталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай подпіс: «Ня любіш рэжым — кінь у мяне». Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.

На ўсіх затрыманых актывістаў «Маладой Беларусі» склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Ноч перад судом яны правялі ў Завадзкім РУУСе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)