Общество

Больш за 150 чалавек выйшлі на плошчу ў Берасьці з пратэстам

Супраць акумулятарнага заводу.

Нягледзячы на патрабаваньне міліцыі спыніць несанкцыянаваную акцыю, у цэнтры Берасьця прайшоў чарговы пікет супраць акумулятарнага заводу. Гэта ўжо 197-ы тыдзень запар, як берасьцейцы выходзяць пратэставаць, паведамляе Радыё Свабода.

у 12.40 на плошчы было больш за 150 чалавек, перадае БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісьляка.

Прысутныя абмяркоўвалі напад на праціўніцу прадпрыемства Марыю Галалюк. 14 жніўня побач з прахадной акумулятарнага завода актывістку некалькі разоў ударыў невядомы мужчына. Гэта адбылося тады, калі Галалюк здымала на тэлефон агрэсіўныя паводзіны гэтага чалавека ў дачыненьні да іншага актывіста, які паставіў свой аўтамабіль так, каб ня даць выехаць з тэрыторыі прадпрыемства грузавіку.

У Галалюк выявілі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар мяккіх тканак скроневай вобласьці і ўдар хвастца. Ад шпіталізацыі яна адмовілася, таму што на наступны дзень з бальніцы павінны былі выпісаць яе дзіця-інваліда.

Марыя Галалюк, якая прыйшла на сустрэчу, паведаміла, што напісала заяву ў міліцыю і па гэтым факце праводзіцца праверка.

Пасьля сустрэчы на плошчы праціўнікі завода зноў прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасьця — Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)