Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра найпапулярнейшыя допісы 2007, Алкаева ды Кучынскага

“Тут суд, дзеванька, тут могуць і забіць”, — сумна жартуюць блёгеры, фантазіруючы наконт магчымых праблемаў 2008 году.

Праўда, гэта расейцы. Але пакуль я не зірнуў на спасылку, мне падалося, што гэта пісаў нехта з нашых: настолькі на адным дыханьні гэта чыталася. Трэба ўсё-ткі зазначыць, што гумар беларускае блёгасфэры, нягледзячы на напятыя праблемы, асабліва не “чарнее”. Натуральна, усялякае “жэсьці” досыць, але яна не вылазіць на першыя старонкі сыстэмаў накшталт 101blog.net, якія ацэньваюць допісы паводле іх папулярнасьці.

Рэтынг найпапулярнейшых допісаў 2007 году па вэрсыі 101blog.net ачольвае допіс head_of_babulkaМы+БРСМ = Успешная акция”. Зь невялікім адрывам ідзе нататак векапомнага deroper Уся “праўда””. Рэйтынг быў складзены зь пераможцаў каля 20 галасаваньняў на лепшы пост паводле вэрсыі фотаблёгера ant1killer.

На суполцы Belarus з’явіўся зварот нібыта Алега Алкаева, у якім прапаноўваюцца кансультацыі па атрыманьні палітычнага прытулку ў Нямеччыне. На допісу пакінуты нкмар нямецкага мабільнага да адрэса e-mail. Зыходнік можна паглядзець вось тут.

Асаблівую зацікаўленасьць (вядома, у якім рэчышчы) выклікала выказваньне аднаго зь сяброў Палаты Прадстаўнікоў спадара Кучынскага, у якім той патрабуе ад вертыкалі ўлады павагі, запытваючы, што б было, калі “дэпутаты б ўжывалі свой інтэлект ды прапаноўвалі свае папраўкі”? Арыгінал вось тут. Без камэнтароў.

Balachon піша ў minsk_by, што студэнтка аднае са сталічных ВНУ падкінула яму дзьве легенды, што нібыта пасьвяцца ў Менску: пра прывід фашыстоўскага генэралу ды пра мужчыну, што “йрве” пацаноў, якія занадта гучна пускаюць на сваіх мабілках розныя мелёдыі. Чытаць тут арыгінал, а вось тут — абмеркаваньне.

Watcher-interio прапануе на сваім блёгу анонс, што будзе пісаць у 2008 годзе (у сэньсе палітычнага аналізу). Камэнтар наконт сьмерці Беназыр Бгута можна паглядзець вось тут, а гісторыю непальскае манархіі, якая надоечы была скасаваная — вось тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)