Общество
Eolonir

Благасфэра пра пяціадсоткавыя крэдыты ды расейскі аўтапрам

“Партия Единая Россия — всенародный доктор Айболит. Не надо бояться, но и делать вид, что ничего не происходит, тоже нельзя! Я не умею делать машины, но понимаю, что это очень трудно. Куда легче самим не делать, а купить готовую у тех, кто умеет. Это вообще самая лёгкая позиция: давайте не будем ничего делать, а просто качать нефть и покупать взамен иномарки. Но нефть-то кончается! Тем, кто ругает наши машины, ответ простой: иди и сделай лучше. Не умеешь? Учись! Расскажи Путину, как сделать Жигули лучше Лексуса!”

Не палохайцеся, гэта Беларусі не датычыць. Пададзеныя ўверсе радкі — вытрымка з прамовы “звычайнае студэнткі чацьвёртага курсу” ў Маскве на мітынгу прыхільнікаў “Единой России”, запіс якой ды стэнаграма прыцягнулі ўвагу ўсяго Рунэту ды Байнэту, цалкам адсланяючы астатнія падзеі, у тым ліку й “лібэральны прызыў” моладзевых актывістаў у войска. Ня ведаю, ці збіраўся той мітынг добраахвотна (у што верыцца зь цяжкасьцю, ведаючы традыцыі праўрадавых дзеячаў) ці ўдзельнікаў прывезьлі на аўтобусах і ці прамаўлялася на ім нешта іншае апроч гэтага палымянага звароту. Дзяўчынка, якая назвалася простаю студэнткай, якая ведае, што “партия её защитит”, ды з запалам абараняла расейскі аўтапром, паехала з зборні на вось такой машынцы. Мабыць, прыдбанай за пяціадсоткавы крэдыт, пра які яна так шмат казала, трапна заўважылі блогеры.

Фраза “...люди, способные собраться в такой мороз, точно преодолеют все что угодно” — ня новая. Зь ёй ужо зьвярталіся да мітынгоўцаў лікам тысячаў пад сто на кіеўскім Майдане ў 2004 годзе. Тады галасы з Масквы вяшчалі пра сумы грошаў, якія нібыта атрымалі ўкраінскія мітынгоўцы за стаяньне на марозе. Пакідаючы па-за ўвагай той факт, што нельга было набраць такую плойму людзей толькі дзякуючы чыстаму прагматызму, напрошваецца пытаньне да “простай студэнткі”, ці сама яна напісала такую прамову.

Размова пра пяціадсоткавы крэдыт ды давядзеньне Жыгулёў да ўзроўню Лексусу засьціла нават тэму гвалтоўнага прызыву Франака Вячоркі, Івана Шылы ды Зьміцера Хведарука ў войска. Як і раней, у абмеркаваньнях на суполцы by_politics прасочваецца трывалая тэндэнцыя да абвінавачваньня маладзёнаў у тым, што яны “сьвядома косяць ад войска”: маўляў, “сапраўдны мужык мусіць паслужыць”. Як відаць, тое свавольства, што пануе ў краіне, цалкам выкрэсьліла законнасьць-незаконнасьць зь ліку чыньнікаў, вартых увагі.

Знайшоў у Сеціве цікавы калектыўны блог на эканамічныя тэмы, што мадэруецца эканамістам Аляксандрам Лучанком. Публікацыі датычаць збольшага крэдытна-грашовай палітыкі.

Анатоль Васэрман, які ў свой час стаўся вядомым у Сеціве зьняважлівымі выказваньнямі на адрас беларускай ды ўкраінскай моваў, “сэрыю працягнуў”: на ягоным блоґу зьявіўся новы кавалак пра тое, як “беларусаў ды ўкраінцаў адрывалі ад спарадзіўшае іх расейскае нацыі”. Чытаць ды камэнтаваць можна вось тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)