Сяргей Салаўёў, Новы час

Бітвы, якія дзяржава прайграла на гэтым тыдні

Дзве маштабныя падзеі адбыліся за апошні тыдзень. Першай, безумоўна, стаў паспяхова праведзены Дзень салідарнасці з Беларуссю, які абвясціла на 7 лютага Святлана Ціханоўская.

Гэты дзень прайшоў даволі маштабна. Асноўныя сусветныя гульцы засведчылі: яны не забываюцца пра Беларусь і пра сітуацыю ў нашай краіне.

Еўрасаюз у сумеснай заяве высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля і камісара па палітыцы суседства і пашырэнні Олівера Вархеі заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітвязняў, журналістаў і ўсіх адвольна затрыманых асоб, а таксама пачаць «сапраўдны, усёабдымны нацыянальны дыялог».

— Еўрапейскі саюз працягвае цвёрда стаяць на баку народа Беларусі. Улады павінны прыслухацца да настойлівых заклікаў забяспечыць дэмакратычную будучыню і захаванне фундаментальных свабодаў і правоў чалавека. Неабходна неадкладна спыніць гвалт над мірнымі дэманстрантамі. Усе адвольна затрыманыя асобы, у тым ліку палітычныя зняволеныя і журналісты, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Усе вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека павінны быць прыцягнутыя да адказнасці, — гаворыцца ў заяве.

Канцлерка ФРГ Ангела Меркель у сваім відэазвароце выказала салідарнасць з дэманстрантамі ў Беларусі, якія ўжо паўгода выходзяць на акцыі з патрабаваннем дэмакратыі і свабоды, і заклікала палітычнае кіраўніцтва ў Мінску неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў. Але аднымі словамі не абмежавалася — урад Германіі прыняў праграму падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі, на якую будзе выдзелены да 21 мільёна еўра.

ЗША падтрымалі народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі, свабоды і справядлівасці, гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ў Мінску. Канада выдаткуе 2,25 мільёна канадскіх долараў на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

Літоўскі еўрадэпутат і былы прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс плануе дамагчыся ад Еўрасаюза ўключыць у санкцыйны спіс больш чым 250 беларускіх чыноўнікаў. А ў Чэхіі пададзеная першая заява на беларускіх сілавікоў у рамках універсальнай юрысдыкцыі. Нагадаем, што 4 такіх заявы ўжо пададзеныя ў Літве, і па адной літоўская Генпракуратура ўжо завяла крымінальную справу.

Такім чынам, для беларускіх «сілавікоў» паступова зачыняецца «акно ў Еўропу».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.6 (оценок:30)